Ля мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці фіксуюць канцэнтрацыю расійскіх войск і тэхнікі
Расія канцэнтруе войскі і вайсковую тэхніку ў рэгіёнах на мяжы з Беларуссю і Украінай. Пра гэта піша выданне «Politico».

Спадарожнікавыя здымкі, якія фіксуюць збор тэхнікі,
зробленыя ў раёне Ельні ў Смаленскай вобласці — гэта за 100 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю і за 250
кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна пацвердзіў канцэнтрацыю
вайсковай тэхнікі, але абверг, што гэта адбываецца каля Украіны. «Там
гаворка ідзе пра мяжу з Украінай — паказваюць мяжу з Беларуссю», — цытуе «Спутник» словы Дзмітрыя Пяскова.
Таксама прадстаўнік Крамля падкрэсліў, што перамяшчэнне
вайсковай тэхнікі па тэрыторыі краіны — гэта прэрагатыва Масквы.
Паводле «Еўрарадыё».