Транспартная авіякампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву з-за санкцый

Беларуская дзяржаўная транспартная авіякампанія «Трансавіяэкспарт» змяніла назву пасля таго, як была ўключана ў санкцыйны спіс ЗША.

834c0be3_f61a_4745_8be0_dee42afcb4fa_w640_r1_cx2_cy16_cw87_s_1.jpg


З гэтага часу грузавы перавозчык называецца «ТАЕ Авія», піша АФН.

Змена назвы была зарэгістраваная ў канцы мінулага года па выніках адпаведнага рашэння ўласнікаў авіягрузаперавозчыка.

Кампанію «Трансавіяэкспарт» абвінавачвалі ў тым, што яна дастаўляе зброю і боепрыпасы ў розныя рэгіёны свету, дзе адбываюцца ваенныя канфлікты.