Дзмітрый Лукашэнка, Баскаў, «Белкалій». ЗША, Вялікабрытанія і Канада пашырылі санкцыі супраць Беларусі

Нагадаем, што сёння аб увядзенні пятага санкцыйнага пакета абвесціў Еўрапейскі саюз.

5623a902_d665_4761_bd68_20255c92f577_w1023_r1_s.jpg

ЗША, Велікабрытанія і Канада пашырылі санкцыі супраць Беларусі.

У дакуменце Злучаных Штатаў Амерыкі, апублікаваным на сайце федэральнага казначэйства, пералічаныя 20 фізічных асоб і 12 прадпрыемстваў і ўстаноў, а таксама тры самалёты, на якіх распаўсюджаныя санкцыі ЗША.

Новые санкцыі ўведзеныя адносна наступных асоб, пералічвае «Свабода»:

Аляксандр Алекса — намеснік начальніка ўпраўлення ГУБАЗіКа;

Дзмітрый Баскаў — чалец Савета Рэспублікі, былы старшыня Федэрацыі хакея;

Міхаіл Бедункевіч — намеснік кіраўніка ГУБАЗіКа;

Ігар Буткевіч — намеснік кіраўніка Памежнага камітэта;

Дзяніс Чамаданаў — начальнік упраўлення ГУБАЗіКа;

Ігар Гутнік — начальнік Брэсцкай памежнай групы; 

Дзмітрый Карсюк — суддзя Цэнтральнага раёна Мінска;

Дзмітрый Ковач — намеснік начальніка упраўлення ГУБАЗіКа; 

Анатоль Лапо — кіраўнік Памежнага камітэта;

Алег Ларын — начальнік упраўлення ГУБАЗіКа;

Дзмітрый Лукашэнка — старшыня Прэзідэнцкага спартыўнага клуба;

Андрэй Макарэвіч — начальнік аддзела ўпраўлення ГУБАЗіКа;

Канстанцін Маластаў — начальнік Гродзенскага памежнага атрада;

Андрэй Паршын — кіраўнік ГУБАЗіКа;

Сяргей Новікаў — біятланіст, начальнік упраўлення спорту Магілёўскага аблвыканкама;

Ігар Печань — намеснік кіраўніка Памежнага камітэта;

Раман Подлінеў — намеснік кіраўніка Памежнага камітэта; 

Васіль Сысоеў — старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчовых прадуктаў Мінскага аблвыканкама;

Уладзімір Вашкевіч — намеснік начальніка аддзела ГУБАЗіКа;

Аляксандар Жыўлюк — супрацоўнік ГУБАЗіКа;

Пад санкцыі трапілі прадпрыемствы «Агат — Электрамеханічны завод», «Белтэхэкспарт», «Слаўкалій», «140-ы рамонтны завод», «Трансавіяэкспарт», «Беларуская калійная кампанія», ААТ «Пеленг», «Цэнтркурорт», а таксама Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Вялікабрытанія і Канада таксама ўвялі санкцыі супраць Беларусі.

Так, у брытанскім санкцыйным спісе — кіраўнік ГУБАЗіКа Андрэй Паршын, суддзя Наталля Бугук, пракуроркі Аліна Касьянчык і шэраг прапагандыстаў: Сяргей Гусачэнка, Людміла Гладкая, Андрэй Мукавозчык, Андрэй Крывашэеў і Рыгор Азаронак.

Таксама брытанскія эканамічныя санкцыі былі распаўсюджаныя на «Беларуськалій».