Цяпер афіцыйна. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі — што і хто ў ім?

Рада ЕС зацвердзіла ў чацвер пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам на мяжы. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай у панядзелак заяве Рады ЕС.

5814b5904d6b82d52707b210777850a3123a1ec98cdbd84785eb10b2b3fd.jpg

«Рада ЕС зацвердзіла пяты пакет індывідуальных забаронных мер супраць фізічных і юрыдычных асоб у сувязі з гібрыднымі дзеяннямі Беларусі па выкарыстанні мігрантаў для аказання ціску на дзяржавы Еўрасаюза, — цытуе заяву «Наша Ніва». — Санкцыі ўступяць у сілу з моманту публікацыі ў "Афіцыйным часопісе ЕС" у чацвер».

Вось спіс з 17 чалавек і 11 кампаній:

Анатоль Лапо, старшыня Дзяржпамежкамітэта;

Ігар Кручкоў, начальнік Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў Дзяржпамежкамітэта;

Канстанцін Моластаў, начальнік Гродзенскай памежнай групы;

Павел Харчанка, начальнік Гродзенскай памежнай групы;

Ігар Гутнік, начальнік Брэсцкай групы аховы;

Аляксандр Давідзюк, начальнік Лідскага памежатрада;

Бутранец Максім, начальнік Смаргонскага памежатрада;

Анатоль Глаз, прэс-сакратар МЗС;

Сяргей Епіхаў, суддзя Мінскага раённага суда;

Ігар Любавіцкі, суддзя Вярхоўнага суда;

Сяргей Гіргель, старшы пракурор Генпракуратуры;

Валянціна Кулік, суддзя Вярхоўнага суда;

Ігар Маршалаў, дырэктар ДФР КДК;

Андрэй Пракапук, намеснік дырэктара ДФР КДК;

Ганна Сакалоўская, суддзя калегіі Вярхоўнага суда па грамадзянскіх справах;

Марат Маркаў, старшыня праўлення АНТ;

Дзмітрый Карсюк, суддзя Цэнтральнага раённага суда Мінска;

«Белавія»;

«Цэнтркурорт»;

«Оскартур»;

гасцініца «Мінск»;

гасцініца «Планета»;

Асобная служба актыўных мерапрыемстваў Дзяржпамежкамітэта;

«Cham Wings Airlines» (Сірыя);

візавы цэнтр «VIP Grub» (Турцыя);

«Гродна Азот»;

«Беларуснафта»;

«Гродна Хімвалакно»;

«Белшына».

У сераду чарговы блок санкцый ухвалілі пастаянныя прадстаўнікі 27 краін Еўрасаюза. На гэты момант у чорны спіс ЕС у дачыненні да Беларусі ўключылі 166 фізічных асоб і 15 арганізацый.