У Беларусі больш людзей звальняюць, чым працаўладкоўваюць
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у сакавіку 2019 года ў Беларусі звольнена 52.073 чалавека, прынята на працу — 46.839. Такім чынам, звольнена на 5.234 чалавекі больш, чым працаўладкавана.
Суадносіны прынятых работнікаў і звольненых у студзені бягучага года склалі 93,1%. У студзені бягучага года гэты паказчык складаў 93,1%, лютым — 99,5%.
Вось у якіх галінах эканомікі звальнялі больш за ўсё:
прамысловасць — 12.424 (у тым ліку ў апрацоўчай — 9.098);аптовы і рознічны гандаль — 9.100;сельская, лясная і рыбная гаспадарка — 6.931;будаўніцтва — 5.020;адукацыя — 4.659;сфера аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг — 3.750;энергетыка — 2.769;транспарт — 2.706;сфера творчасці, спорту, забаў і адпачынку — 1.404;адміністраванне — 1.090;сфера гасцінічных паслуг і грамадскага харчавання — 1.087;навука — 905;галіна інфармацыі і сувязі — 903;фінансы і страхаванне — 805.
За 2018 год звольнена 715.436 чалавек, прынята на працу — 673.447. Звольнена на 41.989 больш, чым прынята на працу.
naviny.by