У Беларусі склалі свой «індэкс Аліўе»

Напярэдадні навагодніх святаў журналісты вырашылі высветліць, у якім рэгіёне краіны традыцыйны «Аліўе» будзе самым дарагім і самым танным.

aliuje.jpg

Разлікі падрыхтаваны на аснове сярэдніх цэн за лістапад 2018 га. Не выключана, што закупка асноўных інгрэдыентаў для салаты ў канцы снежня абыйдзецца трохі даражэй. Кошты пазначаны за кілаграм, дзясятак (яйка) і літр (у выпадку з маянэзам).

aliuje_2.jpg

У сярэднім па краіне набор прадуктаў для «Аліўе» абыйдзецца ў 23 рублі 23 капейкі. У снежні мінулага года гэтая сума складала 21 рубель 62 капейкі. За год з усяго спісу трохі патаннела толькі цыбуля, усе астатнія прадукты дадалі ў кошце.

  • Жыхары Брэсцкай вобласці ў сярэднім выдаткуюць на гэты набор 22,98 рубля.
  • Віцебская вобласць — 22,69
  • Гродзенская вобласць — 22,72
  • Гомельская вобласць — 22,71
  • Мінская вобласць — 24,57
  • Мінск — 23,16
  • Магілёўская вобласць — 23,54 рубля.

Такім чынам, самым дарагім «Аліўе» рызыкуе стаць у Мінскай вобласці, дзе кампаненты салаты каштуюць на 38 капеек даражэй, чым у сталіцы. Самым бюджэтным пачастунак будзе ў Віцебскай вобласці, дзе набор прадуктаў для яго вырабу абыйдзецца на 54 капейкі танней, чым у сярэднім па краіне. А эканомія ў параўнанні з Мінскай вобласцю тут складзе 1,88 руб.
Паводле thinktanks.by