
У параўнанні з папярэднім месяцам, калі было прададзена
больш за 1100 легкавых аўтамабіляў, рынак упаў больш чым у паўтара разы. Аднак
вынік апынуўся ўсё ж вышэй, чым у красавіку-траўні.
«Дынаміка рынку цяпер у першую чаргу вызначаецца даступнасцю аўтамабіляў і хуткасцю распродажу складоў, як у ліпені, так і ў папярэднія месяцы. Актывізацыя продажаў Geely, якая пачалася ў чэрвені, дазволіла перадаць кліентам 290 аўтамабіляў (першае месца на рынку), але даступныя склады моцна скараціліся. Таму лідарамі сярод мадэляў па продажах прадказальна сталі Geely Atlas Pro (140 штук) і Geely Coolray (130 штук).
У структуры рынку па класах пераважалі мадэлі SUV (сумарна
прададзена 577 красовераў), у той час як у раней найбольш папулярным класе B
прададзена ўсяго 70 аўтамабіляў. Асноўная прычына гэтага — прыпыненне працы
зборачных прадпрыемстваў у Расіі», — гаворыцца ў справаздачы БАА.
Паводле abw.by.