Санкцыі? Не, не чулі. Дырэктар падсанкцыйнай кампаніі, якая распрацавала ПЗ для распазнання асоб, адпачывае ў Літве
Стала вядома, што Юры Сербянкоў – дырэктар ІТ-кампаніі Synesis, якая трапіла пад санкцыі ЕС яшчэ ў снежні 2020 года, у дадзены момант адпачывае ў Паланзе.
![serbjankou1.jpg serbjankou1.jpg](/img/v1/images/serbjankou1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Менавіта кампанія Synesis з'яўляецца распрацоўшчыкам ПЗ рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, так званай Kipod, якая была ўкаранёна ў камеры відэаназірання ў розных гарадах Беларусі і актыўна прымяняецца ў тым ліку для распазнання асоб удзельнікаў пратэстаў.
Варта адзначыць, што па стане на чэрвень 2021 года Сербянкоў з'яўляўся ўладальнікам 81% акцый кампаніі Synesis, гэта значыць кантрольнага пакета, а раней узначальваў 3-ці аддзел 5 упраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму ГУБАЗіК.
![serbjankou2.jpg serbjankou2.jpg](/img/v1/images/serbjankou2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пачатку ліпеня ён з жонкай быў у Вільні, дзе сярод іншага забраўся паглядзець на горад з гары Трох крыжоў. А апошнія некалькі дзён адпачывае ў Паланзе на беразе Балтыйскага мора.
![serbjankou3.jpg serbjankou3.jpg](/img/v1/images/serbjankou3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Журналісту Антону Матольку атрымалася даведацца, што яны пражываюць у апартаментах Pas Loretą, па адрасе Mėtų skg. 1, Паланга.
![serbjankou4.jpg serbjankou4.jpg](/img/v1/images/serbjankou4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)