У Беларусі пачынае даражэць праезд у транспарце
Гомельскі аблвыканкам сваім рашэннем № 492 "Аб тарыфах на гарадскія перавозкі пасажыраў усімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах" ад 16 траўня ўсталяваў новыя тарыфы на пасажырскія перавозкі ў Гомелі.
![qiylf_w465h262.jpg qiylf_w465h262.jpg](/img/v1/news/full/qiylf_w465h262.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Згодна з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым партале, праезд у горадзе з 20 траўня даражэе на 21% — з 1400 да 1700 рублёў.
Кошт праезд у экспрэс-маршрутах даражэе да 2500 рублёў.
Рашэнне Гомельскага аблвыканкама ўзгоднена з міністрам эканомікі Беларусі Мікалаем Снапковым і змяшчае табліцу новага кошту праязных для розных гарадоў краіны.
Так, для гарадоў з насельніцтвам звыш 250 тысяч чалавек праязны на адзін від транспарту на месяц абыдзецца ў 76 500 рублёў, з насельніцтвам 50–250 тысяч — 74 500 рублёў, да
50 тысяч — 65 000 рублёў (на дэкаду — адпаведна 26 900, 26 200 і 22 800 рублёў). За праязны на два віды транспарту давядзецца заплаціць у гарадах з насельніцтвам звыш 250
тысяч чалавек — 102 100 рублёў на месяц і 35 900 рублёў у дэкаду.