У Беларусі з'явіцца свой Анішчанка

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім указам пашырыў паўнамоцтвы галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара краіны.



halouny_sanitar.jpg

Ігар Гаеўскі

Цяпер галоўны санітарны лекар Беларусі (на дадзены момант гэты пост займае Ігар Гаеўскі) атрымаў паўнамоцтвы забараняць увозіць, вывозіць або абарачаць на тэрыторыі краіны прадукцыю, якая не адпавядае санітарна-эпідэміялагічнага патрабаванням.

Акрамя таго, галоўны санітарны лекар краіны і галоўныя санлекары абласцей атрымалі права прыпыняць з-за парушэнняў санэпідпатрабаванняў на тэрмін да 90 дзён работу аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання.
Такім чынам, надзяленне галоўнага санітарнага лекара Беларусі новымі паўнамоцтвамі робіць гэты пост аналагам пасады кіраўніка Расспажыўнагляду, якую доўгі час займаў у Расіі Генадзь Анішчанка, вядомы сваімі забаронамі на ўвоз рознай як беларускай прадукцыі, так і прадукцыі з Украіны, Грузіі і іншых краін.
telegraf.by