У Ніжнім Ноўгарадзе выявілі беларускую каўбасу з геномам АЧС

У Ніжнім Ноўгарадзе спецыялісты Рассельгаснагляда выявілі геном віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС) у каўбасе з Беларусі, паведамляе прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення ведамства.



babrujski_miasakambinat.jpg

«Інфікаваная прадукцыя ў колькасці 150,7 кг канфіскавана з абароту і знаходзіцца на захоўванні. Праводзяцца мерапрыемствы па недапушчэнні ўзнікнення ўспышкі афрыканскай чумы свіней на тэрыторыі г. Ніжняга Ноўгарада», — гаворыцца ў паведамленні.
Каўбаса была вырабленая на ААТ «Бабруйскі мясакамбінат».
Раней паведамлялася, што Расія хоча забараніць пастаўкі свініны з Беларусі з-за віруса афрыканскай чумы свіней (АЧС).
gazeta.ru