У Віцебску страйкуюць прадпрымальнікі
Віцебскія прадпрымальнікі страйкуюць, бо ў іх праблемы з выкананнем тэхнічнага рэгламенту, паводле якога з 1 ліпеня ім пагражае канфіскацыя рэшткаў тавару, які не суправаджаецца адпаведнымі дакументамі, што пацвярджаюць якасць.
![b6f3a9c4_3377_4f4a_adc3_dd9618b6f070_w640_r1_s.jpg b6f3a9c4_3377_4f4a_adc3_dd9618b6f070_w640_r1_s.jpg](/img/v1/news/full/b6f3a9c4_3377_4f4a_adc3_dd9618b6f070_w640_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Сёння адбылося папераджальнае спыненне працы на адзін дзень з мэтаю прыцягнуць увагу да нашай праблемы», — кажа старшыня арганізацыйнай групы па стварэнні прафсаюзу прадпрымальнікаў «Разам» Ірына Яскевіч.
На вулічным кірмашы «Полацкі» не выйшлі на працу 30 % прадпрымальнікаў. На крытым кірмашы «Эвіком» больш за 90 %
кропак страйкуюць.
На кірмашы «Смаленскі» працуе толькі 5 % прадпрымальнікаў. Некаторыя гандляры прыйшлі да месцаў працы, але не адчыняюць ралеты на сваіх
гандлёвых кропак.
Страйк падтрымалі гандляры з Лепеля, там цалкам не працуе рынак.
![gdb.rferl.org__48695844_66f0_4_ed030827dcc0906bd1d1973ec7378eac.jpeg gdb.rferl.org__48695844_66f0_4_ed030827dcc0906bd1d1973ec7378eac.jpeg](/img/v1/images/gdb.rferl.org__48695844_66f0_4_ed030827dcc0906bd1d1973ec7378eac.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)