Удзельнікі кампаніі "Народнае самакіраванне" падтрымалі палітвязняў (фота)
Удзельнікі кампаніі "Народнае самакіраванне" падчас збору подпісаў за будаўніцтва паліклінікі ў мікрараёне Білева ў Віцебску вырашылі адначасова падтрымліваць палітвязняў Беларусі.
Дзеля таго актывісты распачалі збіраць подпісы, апрануўшыся ў цішоткі з выявамі палітзняволеных.
Нагадаем, за будаўніцтва паліклінічнага комплексу ў Білева ўжо сабрана больш за 2,5 тыс. подпісы грамадзян.