У Бабруйску прайшла акцыя з партрэтамі палітвязняў (фота)
У Бабруйску адбылася сумесная магілёўская і гомельская абласная партыйная школа "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі" на тэму "Планаванне партыйных кампаніяў у міжвыбарны перыяд".
На сустрэчы прысутнічалі болей за 30 чалавек з Бабруйску, Клічава, Асіповічаў, Магілёва, а таксама Гомеля ды іншых гарадоў. Абмяркоўваліся планы і мэты кампаніяў "Народнае самакіраванне" і "Абаронім нашых дзяцей ад алкагалізму", этапы і першыя вынікі іх правядзення.
Па сканчэнні сустрэчы яе ўдзельнікі сфатграфаваліся супраць вайны ва Украіне, а пасля ў цішотках з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннямі пра іх вызваленне прайшліся вуліцамі Бабруйска.