Справа супраць ксяндза Лазара спыненая за недаказанасцю
Як стала вядома сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Паўлу Севярынцу, крымінальная справа супраць ксяндза Уладзіслава Лазара спыненая за недаказанасцю.
![lazar_3_1.jpg lazar_3_1.jpg](/img/v1/news/full/lazar_3_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
"Хто адкажа за тое, што невінаватага святара брутальна затрымалі, шэсць месяцаў ўтрымлівалі ў следчым ізалятары без паведамленняў для родных і блізкіх, здзекваліся з яго і бэсцілі ягонае
добрае імя? Так званая "крымінальная справа" развалілася, так і не дайшла да суда — і ніякіх публічных тлумачэнняў і прабачэнняў з боку спецслужбаў мы не пачулі. Відавочна,
што "справа Лазара" была спробай запалохаць Касцёл і ўвогуле хрысціянскую супольнасць Беларусі", — адзначыў Павал Севярынец.
Нагадаем, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар быў таемна затрыманы 31 ці 1 чэрвеня 2013 года і змешчаны ў СІЗА КДБ па абвінавачванні ў аказаньні грашовай дапамогі
чалавеку, якога падазравалі ў шпіянажы супроць Беларусі. Вызвалены ён быў толькі праз паўгады.
Прэсавая служба БХД