«Укрзалізниця» спыняе перавозку беларускага калію

Украіна прыпыняе транспарціроўку мінеральных угнаенняў з Беларусі па чыгунцы з 16 лютага.

belaruskalij_3.jpg


Забарона тычыцца ўгнаенняў, адпраўленых ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Беларуская калійная кампанія». Яна распаўсюджваецца на імпарт і транзіт грузу для ўсіх атрымальнікаў у Славакіі, Венгрыі, Аўстрыі, Польшчы, Чэхіі, Румыніі, СНД і Балтыі, гаворыцца на сайце ўкраінскай чыгункі, перадае REFORM.by.

Забарона будзе дзейнічаць няпэўны час да адмены.

Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Украіна адмаўляецца ад беларускага калію, і назваў дзеянні Кіева не паддаючыміся аналізу.

Нагадаем, з 1 лютага транспарціроўку беларускага калію спыніла Літва.