Улады ЗША заклікалі амерыканцаў неадкладна пакінуць Беларусь. А таксама Украіну і Прыднястроўе

Улады ЗША заклікалі амерыканцаў неадкладна пакінуць Украіну, Беларусь і Прыднястроўе. У пасольствах гэта тлумачаць ваеннай пагрозай з боку Расіі. Напярэдадні ЗША перавялі дыпмісію з Кіева ў Львоў.

square_320_a9442ea15dd805379f2d97ee54bbdf7e.jpeg

ЗША «часова перасоўваюць» невялікую колькасць дыпламатычнага персаналу, што застаўся ва Украіне, у Львоў — пасольства ў Кіеве будзе закрыта «з-за рэзкага паскарэння нарошчвання расійскіх сіл», абвясціў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у панядзелак.

З 13 лютага амерыканскае пасольства ва Украіне спыніла аказанне консульскіх паслуг.

Загад аб пераводзе пакінутых дыпламатаў у Львоў быў аддадзены з меркаванняў бяспекі супрацоўнікаў амбасады, сказаў Блінкен, заклікаўшы ўсіх грамадзян ЗША ва Украіне неадкладна пакінуць краіну.

Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што гэтыя меры засцярогі ніякім чынам не падрываюць падтрымку і прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Вашынгтон, сказаў Блінкен, працягвае намаганні па дасягненню дыпламатычнага рашэння, падтрымліваючы ўзаемадзеянне з расійскім урадам пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і перамоваў самога Блінкена з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.

Раней у Дзярждэпартаменце ЗША адзначылі, што ў выпадку ўварвання не маюць намеру праводзіць эвакуацыю вайсковымі самалётамі як гэта было ў Афганістане.

Паводле «Эха Москвы».