У Дзяржаўную думу РФ унеслі праекты пастановы пра прызнанне так званых ДНР і ЛНР
Расійскія дэпутаты маюць намер накіраваць кіраўніку Крамля зварот аб неабходнасці прызнання так званых ДНР і ЛНР.

Расійскія дэпутаты маюць намер накіраваць кіраўніку Крамля зварот аб неабходнасці прызнання так званых ДНР і ЛНР. Адпаведныя дакументы паступілі на разгляд у Дзяржаўную думу, паведамляюць расійскія медыя.
Партыя КПРФ, а таксама прадстаўнікі «Адзінай Расіі» накіравалі ў Дзярждуму дакумент, у якім заклікаюць прэзідэнта Расіі прызнаць незалежнасць так званых ДНР і ЛНР, але пасля кансультацый з МЗС, піша ТАСС. З падобным заклікам звярнуліся і прадстаўнікі камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі.
Дэпутаты павінны разгледзець звароты 15 лютага.