Улады абяцаюць, што аўтазавод «БелДжы» выйдзе на поўную магутнасць у верасні
Аўтазавод «БелДжы» выйдзе на поўную магутнасць у верасні, заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».
— Нам удалося з нашымі кітайскімі партнёрамі зняць амаль усе пытанні. З верасня завод пачынае працаваць на поўную магутнасць. Партнёры пацвердзілі нам усе неабходныя машынакамплекты, так што будзем працягваць з імі працаваць у гэтым напрамку. Хаця адпрацоўваем і іншыя пытанні. Зноў жа, гэта і з Расійскай Федэрацыяй, ёсць прапановы з іранскага боку па легкавым аўтатранспарце.
Месяц таму паведамлялася, што праз санкцыі завод «Белджы» не зможа выканаць вытворчыя планы і паўтарыць узровень выпуску мінулага года.