Загрузка гатэляў Мінска падчас ЧС па хакеі склала 83%
Улады Мінска сцвярджаюць, што загрузка гатэляў падчас Чэмпіянату свету па хакеі склала 83%. Пры гэтым пік загрузкі прыйшоўся на адкрыццё імпрэзы, а не на фінал.
«У дзень адкрыцця чэмпіянату загрузка склала 100%, пад канец турніру — 86-88%», — паведаміў начальнік ГУ «Упраўленне бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама» Андрэй Новікаў.
Паводле яго слоў, за 18 дзён Чэмпіянату свету па хакеі мінскія гатэлі атрымалі двухмесячную выручку.