Яўген Ворсін сыходзіць з пасады старшыні Федэрацыі хакею Беларусі

Старшыня Федэрацыі хакею Беларусі Яўген Ворсін заявіў, што пакідае сваю пасаду і не збіраецца больш балатавацца на гэты пост.



vorsin.jpg

«Скончыўся кантракт у мяне. Яшчэ ў сакавіку. Мяне ўвесь час здымалі, потым вярталі. Мне гэта надакучыла. Адразу скажу, што выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду Старшыні ФХРБ не буду. Што тычыцца майго пераемніка, нікога рэкамендаваць не буду» — цытуе Ворсіна by.tribuna.com.

«Ведаеце, узяў вось пасля чэмпіянату свету падшыўку «Прессбола». Кажуць спецыялісты, як трэба рэфармаваць беларускі хакей. Але ніхто выразна не сказаў, чым трэба займацца. Дзіцячы сад, дзіцячы спорт — нічога новага. Калі ж пачынаеш дакранацца працы клубаў, бачыш, што кожны працуе на сябе. Нікому не цікава выбудоўваць сістэму. Усе клапоцяцца пра сябе!», — заявіў Ворсін.

«Чую галасы: маўляў, зноў мы пайшлі па шляху легіянерства. Казалі, дарма падпісалі Плата і Лаланда. Людзі, якія гэта казалі, зараз ужо адзначаюць адваротнае. Дрэнна выступала каманда — вінаватая федэрацыя. Выйграла зборная — малайцы гульцы, трэнер, заўзятары. Але ні слова пра працу федэрацыі. Не разумею такога падыходу. Таму і не хачу працаваць. Не люблю такой неахайнасці», — пасакрдзіўся Ворсін.

«Хтосьці ведае, што трэба зрабіць, каб падняць беларускі хакей, — няхай прыходзіць і робіць . Я з сябе паўнамоцтвы складаю», — заявіў ён.