10 і 11 красавіка Белстат правядзе выбарачнае абследаванне фізічных асоб у аўтадарожных пунктах пропуску цераз дзяржмяжу
10 і 11 красавіка Нацыянальны статыстычны камітэт правядзе выбарачнае абследаванне фізічных асоб у сямі аўтадарожных пунктах пропуску цераз дзяржаўную мяжу Беларусі: "Брэст", "Брузгі", "Каменны Лог", "Беняконі", "Урбаны", "Новая Гута" і "Макраны".

Як паведамляе прэс-служба Белстата, 10 красавіка абследаванне будзе праводзіцца з 17.00 да 19.00, 11-га — з 9.00 да 11.00.
"Мэтай абследавання з'яўляецца ўдасканаленне дзейных метадаў атрымання інфармацыі пра аб'ёмы знешняга гандлю таварамі Беларусі, якія не ўлічваюцца мытнай статыстыкай, а таксама
пра аб'ёмы патокаў міжнароднага турызму", — паведамляе Белстат.
Абследаванне праводзіцца метадам анкетавання і з'яўляецца ананімным, яго звесткі будуць выкарыстоўвацца толькі ў статыстычных мэтах.
З формамі анкет можна загадзя азнаёміцца на афіцыйным сайце Белстата (belstat.gov.by) у раздзеле "Дзяржаўныя статыстычныя назіранні / Формы дзяржаўных статыстычных назіранняў / Формы цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў / 2015 год / Альбом формаў цэнтралізаваных дзяржаўных статыстычных назіранняў / Статыстыка знешняга гандлю".