17-гадоваму падлетку прысудзілі «хатнюю хімію» за заклік «забіць Лукашэнку»
Непаўналетняга Фёдара Зуёнка ў судзе Барысаўскага раёна 4 сакавіка асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі». Нагодай сталі каментары падлетка ў адным з тэлеграм-каналаў, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле
абвінавачання, Фёдар нібыта заклікаў забіць Аляксандра Лукашэнку і «ўзяць» мясцовы выканкам. Акрамя таго ў сваіх допісах ён змясціў
малюнак «кактэйля Молатава».
17-гадовага хлопца абвінавацілі ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Гэта адзін з самых папулярных артыкулаў, якія інкрымінуюць палітычным абвінавачаным.