18-гадоваму палітвязню прысудзілі больш за год калоніі за каментары
11 сакавіка 2022 года 18-гадовага палітвязня Ягора Леўчыка асудзілі да года і трох месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў ліпені 2020 года і лютым 2021 года ён пакідаў каментары з абразлівым зместам.

Хлопец поўнасцю прызнаў віну, адзначаюць праваабаронцы. Ён заўважыў, што пакінуў
каментар у бок Лукашэнкі «ў парыве гневу». Таксама Ягор прызнаў, што пакінуў у
адрас прадстаўніка ўлады каментар «жалко родственников за дебила», а ў бок
суддзі — «по морде этой скотины видна страсть к алкоголю».
Хаця пракурорка Надзея Каліта прасіла асудзіць Леўчыка да двух гадоў і аднаго месяца пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, суддзя Сяргей Васілеўскі прызначыў меншае амаль у два разы пакаранне.