Памятаеце палітвязня, які заліў мантажнай пенай дзверы міліцыянткі? Яго дэпартавалі з Беларусі

Палітвязень Ігар Капанайка выйшаў з калоніі на волю. Яго дэпартавалі з Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.

Ігар Капанайка — грамадзянін Расійскай Федэрацыі, але мае від на жыхарства ў Беларусі, ваенны пенсіянер. Яго абвінавацілі па арт. 339 КК («Хуліганства») і арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў»). З матэрыялаў следства вядома, што 13 лістапада 2020 года мужчына ў пад'ездзе аднаго з дамоў Мінска заліў мантажнай пенай уваходныя дзверы кватэры супрацоўніцы органаў унутраных спраў, запеніў механізм замка дзвярэй і паштовую скрыню. Акрамя таго, на паштовай скрыні Ігар напісаў фразу, якая публічна абражае супрацоўніцу міліцыі.

Мужчына расказаў, што яго раззлаваў каментар міліцыянткі наконт смерці Рамана Бандарэнкі і гэта стала прычынай яго ўчынку. Ігару прысудзілі 1,5 гады калоніі.

12 сакавіка скончыўся тэрмін адбыцця пакарання, і Капанайка выйшаў на волю. Яго адразу адвезлі на мяжу з Расіяй для дэпартацыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: