Палітвязня Арцёма Баярскага этапавалі ў шклоўскую калонію
Днямі палітвязня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію ў Шклове.
Нагадаем, у Мінгарсудзе 9 снежня Арцёму Баярскаму прысудзілі пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму.
Сам суд праходзіў у закрытым рэжыме. Вядома толькі, што Арцёма абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-канала «Мая краіна Беларусь» і тэлеграм-чата «Я выхожу/МКБ», а таксама ва ўдзеле ў Маршы «Народнага ультыматума» 25 кастрычніка мінулага года. За кратамі хлопец утрымліваецца ўжо амаль год.
Днямі палітвязня перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калонію ў Шклове.
Падтрымаць Арцёма лістом можна па адрасе: ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Арцёму Юр'евічу Баярскаму (на лістах пазначайце «каранцін»).