Марыя Калеснікава стала лаўрэатам ганаровай нямецкай прэміі
Прэмія ўручаецца за грамадзянскую пазіцыю і палітычную смеласць.
Марыя Калеснікава стала лаўрэатам нямецкай прэміі імя Тэадора Хекера — за грамадзянскую пазіцыю і палітычную смеласць.
Прэмія названа ў гонар пісьменніка Тэадора Хекера, які змагаўся з нацысцкім рэжымам, і ўручаецца кожныя 2 гады.