Распрацоўшчык стартапа MakeML Аляксей Караткоў выйшаў на волю

Як паведамляе @free_zhlobin, палітвязень Аляксей Караткоў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю з папраўчай калоніі №22.

photo_2022_03_14_11_25_56.jpg

Адразу Аляксея, затрыманага яшчэ ў жніўні 2020, вінавацілі ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо ў фінансаванні гэтай дзейнасці (ч. 3 арт. 293 КК), а таксама ў арганізацыі або актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК).
Але потым пракурор адмовілася ад абвінавачвання па ч. 3 арт. 293 КК.
Суддзя Максім Трусевіч прызначыў Караткову 2 гады калоніі.