Час зняволення Рыгора Кастусёва падоўжаны да 12 красавіка
Тады споўніцца роўна год, з таго дня, калі ён быў зняволены.
![rygor_kastusyou.jpg rygor_kastusyou.jpg](/img/v1/images/rygor_kastusyou.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Час знаходжання за кратамі лідара Партыі БНФ Рыгора Кастусёва падоўжаны да 12 красавіка. Тады споўніцца роўна год, з таго дня, калі ён быў зняволены.
Кастусёў пакутуе ад анкалагічнага захворвання. За кратамі ён не атрымлівае належнага лячэння.
Рыгор Кастусёў — адзін з фігурантаў "Справы юрыста і пушкініста". Інтэлігентныя людзі абмяркоўвалі ў зум-чаце будучыню Беларусі, гучалі ў тым ліку і радыкальныя прапановы. У пэўны момант частку з іх выманілі на сустрэчу з беларускімі сілавікамі ў Маскву і затрымалі адразу пасля яе. Кастусёва там не было — яго зняволілі дома ў Школве.
Усіх затрыманых абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на Аляксандра Лукашэнку.