2015: хто наступны?

ГА «Альтэрнатыва» стварыла каляндар на 2015 год, прысвечаны актывістам грамадзянскай супольнасці ў нашай краіне. У цэнтры ўвагі 12 чалавек  ахвяры найбольш абсурдных адміністрацыйных спраў, сфальсіфікаваных беларускімі ўладамі ў перыяд 2014 года.



У каляндар былі ўключаныя фотаздымкі незалежных СМІ, зробленыя падчас акцый, судовых пасяджэнняў, а таксама ў самы доўгачаканы момант вызвалення вязняў з ЦІП на Акрэсціна ў Мінску.
З дапамогай календара ГА «Альтэрнатыва» хоча нагадаць грамадству пра праблему палітычных вязняў у нашай краіне, таксама прыцягнуць увагу да незаконнай і жахлівай практыцы уладаў праводзіць прэвентыўныя затрыманні непажаданых ім грамадзян з іх наступнай ізаляцыяй ў турме.
«Калі беларускія грамадзяне не будуць звяртаць увагу на такую палітыку ўладаў, у 2015 годзе такіх ахвяр ўсталяванай сістэмы будзе нашмат больш, быць можа, гэта закране ўжо і іх саміх», — папярэджваюць стваральнікі каляндара.