2 ліпеня — апошні дзень пошуку працы для тых, хто не хоча плаціць падатак на дармаедства
Заканчваецца тэрмін у 183 дні, якія грамадзянін Беларусі мусіў адпрацаваць у 2015 годзе, каб не трапіць у спіс дармаедаў.
Сёння заканчваецца 183 дні, якія кожны беларус павінен сёлета адпрацаваць, каб не лічыцца дармаедам.
Не працуеш паўгода (183 каляндарныя дні) — заплаці падатак у 3,6 мільёна: такую норму нам дыктуе "дэкрэт аб дармаедах". 2 ліпеня — апошні дзень, калі беларусы могуць знайсці працу ці атрымаць статус беспрацоўнага, каб не лічыцца дармаедам, паведамляе "Еўрарадыё".
Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных 1 чэрвеня 2015 года складала 44,7 тысяч чалавек. Гэта ў два разы больш, чым на 1 чэрвеня мінулага года, а таксама на 3% болей, чым на канец красавіка 2015 года.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Беларусі складае 1 %.