52 мігранты спрабавалі трапіць з Беларусі ў Польшчу

1 красавіка 52 замежнікі, у тым ліку з Таджыкістана, спрабавалі патрапіць з Беларусі на тэрыторыю Польшчы. Найбольшая іх колькасць была зафіксавана ў раёне Чарамшы — 29 чалавек.

fpuayogxsautknr.jpg

На гэтым участку мяжы ноччу назіралася сілавое фарсіраванне. Як кажуць у памежнай службе Польшчы, беларускія службы закідвалі патрулі камянямі ў спробе прадухіліць затрыманне людзей.

Міграцыйны крызіс у Беларусі скончыўся толькі ў актыўнай фазе. Улады нават ліквідавалі лагер бежанцаў у Брузгах. Але ў краіне ўсё роўна застаюцца ўсходнія мігранты, якія працягваюць спробы патрапіць у ЕС. На польска-беларускай мяжы штодзень фіксуюцца эксцэсы, калі нелегалы намагаюцца прарвацца ў Еўрапейскі саюз.