У Парламенце Польшчы абмяркуюць выдачу гуманітарных віз і ВНЖ для беларусаў

1 красавіка адбылася другая сустрэча працоўнай групы МУС па рашэнні праблем беларусаў, якія жывуць у Польшчы. МУС падрыхтавала праўкі ў закон на падставе прапановаў, агучаных прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і «Цэнтра беларускай салідарнасці». На наступным тыдні іх абмяркуюць у парламенце.

Замкавая плошча, Варшава, фота: Анджэй Сідар / «Forum»

Замкавая плошча, Варшава, фота: Анджэй Сідар / «Forum»

Гаворка ідзе пра выдачу беларусам гуманітарных віз на тэрыторыі Польшчы, магчымасць атрымання віду на жыхарства на тры гады па гуманітарных прычынах, выдачу польскіх праязных дакументаў для беларусаў з ВНЖ, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
На сённяшняй сустрэчы рабочай групы з боку дэмакратычных сіл Беларусі прысутнічалі прадстаўнік НАУ Міхаіл Кірылюк, прадстаўніца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, кіраўніца юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.
Нагадаем, працоўная група па праблемах беларусаў пры МУС Польшчы была створаная паводле вынікаў візіту Святланы Ціханоўскай у краіну ў канцы сакавіка.
reform.news