Латвія працягне выдаваць беларусам гуманітарныя візы і на ўз'яднанне сям'і
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася выдача віз для беларусаў, перадае «Еўрарадыё».

Эдгарс Рынкевічс патлумачыў, што Латвія вымушана прыпыніла выдачу турыстычных віз для грамадзян Беларусі. Пры гэтым латвійскія орагны працягнуць выдаваць беларусам гуманітарныя візы (для палітычных рэпрэсаваных) і візы на аднаўленне сям'і. Уладальнікі гуманітарных віз змогуць атрымаць у Латвіі від на жыхарства.
Нагадаем, сёння адбылася другая сустрэча працоўнай групы МУС Польшчы па рашэнні праблем беларусаў, якія жывуць у краіне. Польскае Міністэрства ўнутраных спраў падрыхтавала праўкі ў закон на падставе прапаноў, агучаных прадстаўнікамі Офіса Святланы Ціханоўскай і «Цэнтра беларускай салідарнасці». Гаворка ідзе пра выдачу беларусам гуманітарных віз на тэрыторыі Польшчы, магчымасць атрымання віду на жыхарства на тры гады па гуманітарных прычынах, выдачу польскіх праязных дакументаў для беларусаў з ВНЖ. На наступным тыдні гэтыя праўкі абмяркуюць у парламенце Польшчы.