68-гадовай палітзняволенай Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання
Педагогу Эме Сцепулёнак змянілі меру стрымання — цяпер яна дома, але застаецца палітзняволенай, паведамляюць праваабаронцы.

68-гадовая былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эма Сцепулёнак за кратамі ўтрымлівалася амаль год. Яе затрымалі 29 верасня 2021 года за каментар у сатсетках па «справе Зельцэра».
Ёй выставілі абвінавачанне паводле артыкулаў 369 і 130 Крымінальнага кодэкса. Жанчына не мае ў Беларусі ані сваякоў, ані сяброў, але неабыякавыя людзі не пакінулі яе сам-насам з рэпрэсіямі. За час у зняволенні ў яе пагоршылася здароўе і сапсаваўся зрок.
На гэтым тыдні жанчыне змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт. Цяпер Сцепулёнак дома, але абвінавачанні не зняты, таму Эма застаецца палітзняволенай.
