75 гадоў таму адбыўся першы расстрэл вязняў Мінскага гета

75 гадоў таму адбыўся першы расстрэл вязняў Мінскага гета. Гэта была самая першая масавая расправа над габрэямі, якую нацысты зладзілі ў Мінску.

Фота khatyn.by

Фота khatyn.by


Расстрэлы адбываліся на тэрыторыі былой калоніі НКУС, што тады месцілася непадалёк ад Кальварыйскай вуліцы, і доўжыліся да 9 лістапада 1941 года.

Ізраільскія гісторыкі Халакосту зазначаюць, што ў гітлераўцаў так і не атрымалася далучыць беларусаў да масавага забойства габрэяў. Нямала беларусаў, рызыкуючы жыццямі, хавалі габрэяў ад расстрэлаў і дзялілася з імі апошнім, кажа даследчык габрэйскай гісторыі і культуры ў Беларусі Хаім Левіт:

Дарэчы, амерыканцы знайшлі такую паперу ў Рэйхсканцылярыі, у рапарце мясцовага Гестапа з Менску напісана, што немагчыма настроіць мясцовых жыхароў супраць габрэяў. Мясцовае насельніцтва спачувае габрэям, таму схіліць іх да пагрому немагчыма.

Помнік мінскім габрэям, растраляным у лістападзе 1941 г., быў усталяваны толькі ў 2008 годзе. Ён знаходзіцца на рагу вуліц Кальварыйская і Берута.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя