8 студзеня ў Беларусі дзейнічае «аранжавае» папярэджанне пра снегапады
У пятніцу, 8 студзеня, у многіх раёнах Беларусі чакаецца моцны снег. Абвешчаны другі ўзровень метэаралагічнай небяспекі — "аранжавы".
"Белэнерга" паведамляе, што на працягу мінулых сутак на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне ў 135 населеных пунктаў.
Паводле прагнозаў надвор’я, заўтра, 9 студзеня, моцны снег працягне ісці.
У непагадзь магчыма зніжэнне бачнасці на дарогах да 20-50 метраў, а таксама частковае абвальванне лёгкіх канструкцый і абрыў ліній электраперадачы.
Падчас моцнага снегападу рэкамендуецца абмежаваць перамяшчэнне, асабліва ў сельскай мясцовасці, стварыць запас харчавання, вады і паліва.
Асаблівую небяспеку снежныя заносы ўяўляюць для людзей, якіх непагадзь заспела ў дарозе далёка ад населенага пункта. Занесеныя снегам дарогі абцяжарваюць арыентаванне на мясцовасці, збіваюць з маршруту.
Ратавальнікі раяць паведамляць блізкі пра вашы перамяшчэнні і пра прыкладны час вашага прыезду ў пункт прызначэння.
Паводле www.gismeteo.by