У Віцебску распусцілася вярба — якраз да праваслаўнага Раства (фотафакт)
У Віцебску да праваслаўнага свята Раства Хрыстовага распусцілася вярба. "Коцікі", як называюць у народзе пупышкі гэтага дрэва, фотакарэспандэнт "Народных навін Віцебска", заўважыў на адной з вуліц у прыватным сектары.

Фота vitebsk.cc
Звычайна вярба пачынае квітнець у сакавіку-красавіку — яшчэ да з'яўлення лісця. Ранняму з’яўленню пупышак на дрэве ў гэтым годзе, верагодна, спрыяла даволі цёплая зіма.

Фота vitebsk.cc