Абаронца Курапатаў прыкаваў сябе да бампера МАЗа будаўнікоў: «Буду ляжаць, пакуль не здохну»
Адзін з удзельнікаў «варты» на будоўлі ля мэмарыяльнага комплексу «Курапаты» Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка будаўнікоў і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера.

«Буду ляжаць, пакуль не здохну», — кажа Пальчэўскі. Ён кажа, разумее, што пайшоў на радыкальны крок, але не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва.

Пальчэўскі паклаўся ляжаць у дажджавіку на мокрай і халоднай зямлі, але пагадзіўся, каб пад яго падклалі гумовы дыванок. Ён адмаўляецца ад іншай дапамогі прысутных, нават цёплай гарбаты.

У рабочых, якія стаяць побач, учынак Пальчэўскага выклікае ўсмешку. Адзін з іх абразліва выказваецца пра актывіста і кажа, што «калі трэба, завядзе машыну».
svaboda.org