Абаронцам Курапатаў прысудзілі буйныя штрафы

У судзе Цэнтральнага раёну Мінску 20 ліпеня вынесены прысуды актывістам, якіх днём раней затрымаў АМАП каля рэстарана «Гранд Кушавель», паведамляе Радыё Свабода.

aba890f0_e224_4b5d_a40d_d8f096e02ea8_w1023_r1_s.jpg


Леаніду Кулакову прысудзілі штраф 45 базавых, Маі Навумавай і Вользе Нікалайчык — 40 базавых.
Актывісты да таго раздавалі наведнікам буклеты з інфармацыяй пра сытуацыю з рэстаранам «Поедем поедим» пад Курапатамі. Абодва рэстараны належаць, прынамсі ў значнай меры, Леаніду Зайдэсу.
Таксама сёння на 30 базавых аштрафавалі Ніну Багінскую, паведамляе tut.by. Пратакол па арт 23.34 КоАП РБ на яе быў складзены раней, падчас пікетавання рэстарана «Поедим поедим».