Затрыманы Вольга Нікалайчык і Леанід Кулакоў
Грамадскія актывісты Леанід Кулакоў і Вольга Нікалайчык затрыманы ў Мінску падчас пікетавання рэстарана "Гранд Кушавель".
![Вольга Нікалайчык у Курапатах Вольга Нікалайчык у Курапатах](/img/v1/images/2018_06_29_kurapaty_a._ljaszkevicz_064_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вольга Нікалайчык у Курапатах
Гэта адбылося падчас пікетавання рэстарана "Кушавель", які належыць уладальнікам скандальна вядомага рэстаранна-забаўляльнага комплексу «Поедем, поедим». У рамках кампаніі грамадскага байкоту, абвешчанай 18 ліпеня, абаронцы Курапатаў плануюць раздаваць улёткі, тлумачыць наведвальнікам "Гранд Кушавель", чым Зайдэс і Сурыс займаюцца ў Курапатах, і рэкамендаваць не наведваць установу.
Пра затрыманне паведаміў у фейсбуку Дзяніс Урбановіч. Ён таксама напісаў, што на "Курапацкай вахце" сёння бракуе людзей.
![37406452_1793676990702084_30584354740633600001_n_1.jpg 37406452_1793676990702084_30584354740633600001_n_1.jpg](/img/v1/images/37406452_1793676990702084_30584354740633600001_n_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як стала вядома, Кулакова і Нікалайчык завезлі ў Цэнтральны РУУС г. Мінска.
Па інфармацыі ад Ганны Шапуцька, затрымана таксама Мая Навумава.