Генпракуратура пра «Поедем поедим»: гучны адпачынак забаронены з усходняга боку
Генеральная пракуратура адказала на запыт блогера Антона Матолькі наконт законнасці пабудовы і дзейнасці рэстарацыі «Поедем поедим» побач з мемарыялам на месцы расстрэлаў у Курапатах, паведамляе svaboda.org.
![Ніна Багінская ў Курапатах. Фота Алены Ляшкевіч Ніна Багінская ў Курапатах. Фота Алены Ляшкевіч](/img/v1/images/2018_07_05_kurapaty_a._ljaszkevicz_014_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ніна Багінская ў Курапатах. Фота Алены Ляшкевіч
Сярод іншага ў адказе паведамляецца, што новы праект зонаў аховы ўрочышча зацверджаны пастановай Міністэрства культуры 1 снежня 2014 году. Адпаведна з ім, шырыня ахоўнай зоны з паўночнага захаду мемарыялу зменшаная са 120 да 50 метраў, у звязку з чым «аб’ект прыдарожнага сервісу» размешчаны па-за яе мяжамі. Праектнае рашэнне, сцьвярджае Генпракуратура, абгрунтавана вынікамі аналізу ландшафту і развіцця тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Фота з фейсбуку Антона Матолькі
Генпракуратура таксама інфармуе, што праектам дэталёвага планавання зямельны надзел, на якім размешчаны комплекс аб’ектаў «Белрэстінвэст», мае «абцяжарванні» ў выкарыстанні.
З усходняга боку рэстарацыі выключаюцца ўсе віды «гучных мерапрыемстваў» і арганізацыі адпачынку на адкрытым паветры. Абмежаванне тлумачыцца неабходнасцю выключыць парушэнні «сакральнага характару» да гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая «прымыкае» з усходняга боку.