Ад заўтрашняга дня ў Жодзіна адмяняюцца перадачы для затрыманых
Па дадзеных тэлеграм-канала «Спісы затрыманых», ад заўтрашняга дня ў Жодзінскім ізалятары адмяняюцца перадачы для затрыманых.

Абвестка аб спыненні прыёма перадач на Акрэсціна
Афіцыйна забарона на перадачы звязаная з каронавірусам.

Пасылкі, як і раней, у Жодзіна не прымаюцца таксама.
На Акрэсціна не прымаюць перадачы ўжо тры тыдні. Прычына ранейшая — каронавірус.
Нагадаем, раней перадачы ў ЦІП і ІЧУ на Акрэсціна прымалі штодня. Але 7-га кастрычніка стала днём, з якога вызначылі, што для перадач прызначаны адзін дзень — чацвер. Гэтыя захады тады таксама патлумачылі «эпідэмічнай абстаноўкай». А цяпер з 7 студзеня — затрыманым сваякі могуць перадаць толькі лекі.