Вы ў гэта верыце? У Беларусі выяўлена ўсяго 847 выпадкаў каронавірусу за суткі

За апошнія суткі ў Беларусі зарэгістравана 847 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота


Адзначым, колькасць новых выпадкаў нашмат (амаль на тысячу!) менш, чым у папярэднія дні: такая сітуацыя ў апошні час паўтараецца кожны аўторак. Тэстаў было выканана таксама менш: усяго 9436, перадае REFORM.by.

Пры гэтым, як і напярэдадні, зарэгістравана 10 новых смяротных выпадкаў. Усяго ад каронавіруса ў Беларусі сканала, па афіцыйных дадзеных, ужо 1668 пацыентаў.

За суткі выпісана 754 пацыента, усяго выздаравелых — 224925 чалавек. Пры гэтым агульная колькасць выпадкаў COVID-19 у Беларусі дасягнула 239 482 з пачатку эпідэміі. Тэстаў было выканана 4 млн 383 тыс. 701.