У Беларусі за суткі 1651 новы пацыент з COVID-19
У Беларусі рэзка вырасла колькасць новых выпадкаў выяўлення каронавіруса. 27 студзеня за суткі зарэгістраваны 1651 новы выпадак COVID-19, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.
У папярэднія два дні рэгістравалася крыху больш за 1000 выпадкаў, піша REFORM.by.
Прырост звязаны з амаль двухразовым павелічэннем колькасці выкананых тэстаў — усяго 15666 за суткі.
Паводле афіцыйнай статыстыкі, з моманту пачатку пандэміі ў краіне выяўлены 24133 выпадкі каронавіруса. Было праведзена амаль 4,4 млн тэстаў.
За суткі памерлі дзесяць пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй, а ўсяго з пачатку пандэміі — 1678.
За дзень выпісаныя 2143 пацыента. Усяго ж ачунялі 227068.