1718 новых выпадкаў каронавірусу і 10 смерцяў за суткі — Мінздароўя

У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1718 новых выпадкаў COVID-19. Агульная колькасць выяўленых выпадкаў захворвання з пачатку пандэміі склала на сёння 242851, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Фота t.me/minzdravbelarus

Фота t.me/minzdravbelarus


З учорашняга дня выпісаны 2131 пацыент. Усяго ачунялі 229199 пацыентаў з пацверджаным раней каронавірусам, перадае REFORM.by.

За мінулыя суткі памерла 10 чалавек з COVID-19. Паводле інфармацыі ведамства, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 1688 пацыентаў.

Усяго ў нашай краіне праведзена 4 415 199 тэстаў, з якіх 15832 выканана за мінулыя суткі.