Кітай абяцае Беларусі вакцыну ад каронавірусу «ў патрэбным аб’ёме»
Лідар Кітая Сі Цзіньпін нібыта паабяцаў паставіць у Беларусь вакцыну ад каронавіруса ў патрэбным аб’ёме.

Пра такую дамоўленасць паведамляе АФН са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі. Той паразмаўляў па тэлефоне з лідарам Кітая. «Значная ўвага ў размове была нададзеная сітуацыі з пандэміяй каронавіруса ... Кітайская Народная Рэспубліка пацвердзіла гатоўнасць паставіць у Беларусь вакцыну ад COVID-19 у патрэбным аб'ёме», — сказана ў паведамленні.
Што такое «патрэбны аб’ём», калі пачнуцца пастаўкі, па якім кошце будзе пастаўляцца вакцына, ці ідзе гаворка ідзе аб гуманітарнай дапамозе, ці будзе яна агульнадаступнай — ніякіх канкрэтных дэталяў не паведамляецца.
Апроч таго у паведамленні сказана, што Лукашэнка і Сі Цзіньпін дамовіліся абмеркаваць магчымасць сустрэчы пасля паляпшэння сітуацыя з пандэміяй каронавіруса.