Адразу 20 беларусаў прызнаныя палітвязнямі. Агульная колькасць узрасла да 1375

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 20 чалавек. Усяго палітычнымі зняволенымі, паводле праваабаронцай супольнасці, цяпер з'яўляюцца 1375 апанентаў Лукашэнкі. Але насамрэч іх значна болей.

574efb5b6013f.jpg

Палітвязнямі прызнаныя:

Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор, Кацярына Зарэцкая, узятыя пад варту за вывешванне ўкраінскіх і беларускіх нацыянальных сцягоў па арт. 339 КК;

Антон Якавук, узяты пад варту за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК);

Вольга Шэўчык, узятая пад варту за выказванні і ўдзел у мірных пратэстах (арт. 342, 369, 389, 391 КК);

Павел Клапаток, асуджаны да пазбаўлення волі на тэрмін тры гады ў папраўчай калоніі за абразу А. Лукашэнкі, паклёп на А. Лукашэнку, а таксама размяшчэнне лічбавай выявы з спалучэннем чырвонага фону і свастыкі зялёнага колеру з арнаментам (арт. 368, 367, 370 КК);

Аляксандр Ваўчок, асуджаны на 2,5 года калоніі за паклёп у адносінах да Лукашэнкі і абразу Лукашэнкі (арт. 367, 368 КК);

Валянцін Шумік, асуджаны да двух гадоў «хіміі» (арт. 370 КК);

Максім Куроўскі, асуджаны за абразу Лукашэнкі да двух гадоў калоніі (арт. 368 КК);

Аляксандр Смолка, асуджаны за абразу Лукашэнкі і пратэсныя надпісы да аднаго 1,5 года «хіміі» (арт. 341, 368 КК);

Павел Целешаў, асуджаны за здзек з дзяржаўных сімвалаў (сарваў і пашкодзіў дзяржаўны сцяг) да двух гадоў «хіміі» (арт. 370 КК);

Аляксандр Жалязоўскі, асуджаны за абразу службовай асобы да трох гадоў «хіміі» (арт. 369 КК);

Кацярына Батура, асуджаная за абразу Лукашэнкі да 1,5 года «хіміі» (арт. 368 КК);

Эдуард Ісаеў, асуджаны за паклёп на Лукашэнку і абразу Лукашэнкі на 3,5 года калоніі (арт. 367, 368 КК);

Аляксандр Бакуновіч, асуджаны за здзек з дзяржаўных сімвалаў (сарваў дзяржаўны сцяг) да двух гадоў «хіміі» (арт. 370 КК);

Аляксандр Гладкіх, асуджаны за абразу службовай асобы да 1,5 года «хіміі» (арт. 369 КК);

Вера Мусіенка, асуджаная за абразу службовай асобы да аднаго года калоніі (арт. 369 КК);

Аляксандр Анташкевіч, асуджаны за абразу службовай асобы да двух гадоў «хіміі» (арт. 369 КК).