Актывіст БХД Верамеенка абскарджвае рашэнне Гродзенскага суда

Сябар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргей Верамеенка абскарджвае рашэнне суда, які прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных.



thumbnail_1367935656.jpg

Разгляд касацыйнай скаргі пачнецца 4 чэрвеня а 9.30 у Гродзенскім абласным судзе ў Гродне па адрасе вуліца Карбышава, 20 у залі № 3.

Нагадаем, у Гродне 7 траўня адбыўся суд над актывіста аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Сяргеям Верамеенкам. Суддзя Ленінскага раёна прызнала яго вінаватым у распаўсюдзе друкаваных выданняў без выходных дадзеных і пакарала штрафам у 20 базавых адзінак (2 мільёны рублёў).

Прэсавая служба БХД