Арына Сабаленка абыграла Марыю Шарапаву на турніры ў Шэньчжэне

Беларуска Арына Сабаленка абыграла былую першую ракетку свету Марыю Шарапаву, паведамляе «Еўрарадыё».

rts23skw.jpg

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка абыграла былую першую ракетку свету Марыю Шарапаву ў 1/4 фіналу турніру ў кітайскім Шэньчжэне — 6:1, 4:2. У другім сэце расіянка адмовілася ад барацьбы з-за траўмы. Сабаленка — 13-я ракетка свету, Шарапава — 29-я.

Аляксандра Сасновіч (30-я ў сусветным рэйтынгу) нечакана разгромна прайграла ў чвэрцьфінале турніру ў Брысбене. Беларуская тэнісістка, якая ў 1/8 фіналу перамагла чацвёртую ракетку свету Эліну Світоліну (6:4, 0:6, 6:3), не змагла супрацьстаяць 34-й у рэйтынгу WTA Доне Векіч з Харватыі — 2:6, 0:6. Гульня працягвалася менш за гадзіну.

dwcj_m4uwaazsy2.jpg_large.jpg

Паводле euroradio.fm